Як заахвоціць ваша дзіця выконваць хатнія абавязкі?

Хіба ўсе бацькі хочуць, каб іх дзеці прымалі актыўны ўдзел у выкананні хатніх абавязкаў. Што не заўсёды проста – мы, бацькі, часта выручаем сваіх дзяцей, калі яны яшчэ маленькія, і выконваем заданні за іх, а дзеці, паверце, вельмі хутка прывыкаюць да такой зручнасці.

Абавязкі адпаведныя ўзросту

Пачнём ад адной падказкі. Нам здаецца, што гадавалае дзіця, якое гуляе з кубікамі і бразготкамі, не зможа пакласці свае цацкі на мейсца, таму мы робім гэта за яго. І, магчыма, гэта правільна. Толькі часта мы прапускаем момант, калі маляня можа зрабіць крыху больш, чым звычайна, і працягваем дапамагаць. Нарэшце, з часам, бацькі разумеюць, што ўжо могуць патрабаваць, каб дзеці выконвалі пэўныя хатнія абавязкі. Але дзіцё добра ведае, што “мама і так заўсёды прыбярэ”.

Наступныя падказкі павінныя падтрымаць вас у рашэнні, што прыйшоў як раз той момант, калі дзеці гатовыя навучыцца, напрыклад, выціраць пыл.

Гаворка пра тое, каб дзяцей у хатніх справах не берагчы! Маленькія дзеці значна больш гнуткія, знаходлівыя і разумныя, чым здаецца на першы погляд.

У 2-3 гады яны ўжо могуць прыбіраць цацкі (трэба паказаць як), заносіць брудную вопратку ў кошык (ці хаця б у ванную), выцерці плямы ад пралітых напояў.

У 4-5 год – выціраюць пыл, кормяць хатніх жывёл і падліваюць кветкі.

У 6-8 год – накрываюць на стол, пыласосяць, мыюць машыну.

У 9-11 год могуць пайсці пагуляць з сабакам, памыць ракавіну, сабраць абед у школу ці нават змяніць пасцельную бялізну.

Бачныя чаканні і прагрэс

Часта бывае і так, што мы з усіх сілаў хочам прывучыць дзіцё рабіць штосьці па дому, просім, нагадваем, патрабуем, але нічога не атрымліваецца. Дзеці ведаю свае абавязкі, ведаюць, як іх выканаць, але – неяк забылася, ці былі больш прыемныя рэчы. І дарэчы, давайце не будзем крывадушнічаць, мы дарослыя робім тое ж самае.

Ёсць некалькі спосабаў, як дапамагчы дзецям успрымаць хатні абавязак як цікавую гульню, а не нуднае чарговае заданне, а сабе захаваць шмат нерваў.

zawieszka-580x297

Трэба дапамагчы дзецям візуалізаваць тое, што яны павінны зрабіць, і тое, што ўжо зроблена. Напрыклад, з дапамогай таблічкі на дзверы. Чым больш прыгожай яна будзе, чым больш высілкаў у яе стварэнне ўкладзе дзіця, тым больш будзе прывязаны да яе. На такой таблічцы з аднаго боку, прычапляем заданні, якія трэба зрабіць. А пасля, калі праца зробленая, дзіця перавешвае заданне на другі бок. Такім чынам, дзіцё бачыць свой прагрэс, і ведае, што ўжо зроблена, а што яшчэ трэба зрабіць. У дадатак у такім спосабе ёсць і элемент гонару за здабыццё пунктаў ці пераадоленне цяжкасцяў.

lodowka-580x298 suchooscieralna-580x291

Іншай формай выкарыстання гэтага метаду можа быць магнітная дошка ці халадзільнік.

Спаборніцтва

Калі ў вас больш, чым адно дзіця можна ўвесці элемент спаборніцтва. A калі дзіця адно, зрабіце варыяцыю гэтага метаду са сваім удзелам.

У адзін мяшэчак (або каробку, або кубак) складаеце абавязкі на выбар, напрыклад, 10 штук. Задача кожнага дзіцяці выбраць на працягу тыдня 4 любыя абавязкі для выканання. Вядома, працуе правіла – хто першы, той лепшы.

Абавязкі пры такім падыходзе дзеці выконваюць адносна хутка, бо навошта рызыкаваць пакуль брат забярэ “лепшыя”  заданні, а сястры застануцца “горшыя”. Каб гульня была цікавейшай, штотыдзень варта змяняць абавязкі і павялічваць узровень складанасці. Час ад часу, уводзьце вольны тыдзень, у такія дні абавязкамі будуць, напрыклад: з’есці яблык, зрабіць 10 прысяданняў, пацалаваць маму.

kubeczki-580x296

Кубік

Да звычайнага кубіка прыклей малюнкі, якія сімвалізуюць абавязкі на дадзены дзень ці тыдзень. На адной старане кубіка можа быць “памыць посуд”, на другой “вынесці смецце”, а на трэцяй “выбіраеш сам”. Дзіцё кідае кубік і такім чынам выбірае сваё хатняе заданне на сёння. Такі маленькі элемент як кубік робіць з сумнага задання цікавую, чароўную гульню.

kostka-580x297

Вось такія нашы сённяшнія ідэі для вас, дарагія бацькі. Цяпер мы чакаем вашых спосабаў, таму што ведаем, што многія мамы маюць свае правераныя і “чароўныя”. Калі гэта не сакрэт, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, падзяліцеся сваімі метадамі ў каментарах ўнізе :)

Падрыхтавала Вольга Севярынец, матэрыял узяты з сайта gotmother.pl

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.09.2017 | Тэгі: ,




Блогі