Збор сродкаў на “Беларускую Хрысціянскую Азбуку” – Фота

IMG_3316

“Беларуская Хрысціянска Азбука” –  гэта вясёлая кніга на роднай мове, пакліканая навучаць нашых дзетак па-беларуску.

Каб зрабіць добрую справу і выдаць гэтую прыгожую кнігу нам патрэбная ваша дапамога – разам у нас атрымаецца. Збор сродкаў аб’яўлены на краўндфандынгавай платформе Talaka.by. Спачатку Талака адмовілася размяшчаць праект “Азбукі” па прычыне рэлігійнасці, але пасля абурэння грамадскасці і парадаў экспертаў абмежаванне рэлігійнасці знялі і цяпер на Талацэ могуць размяшчацца і хрысціянскія праекты.

Мы падрыхтавалі адзін самаробны асобнік “Азбукі”, каб вы ўбачылі як яна выглядае ў жыцці. Дарэчы, дзецям размалёўка спадабалася, яны ахвотна чыталі вершыкі і хутчэй пераходзілі на новую старонку, каб паглядзець, што там далей.

Сёння мы прапаноўваем вам невялікі фотарэпартаж з нашай “Чытанкай-маляванкай” – як кажуць, лепш адзін раз убачыць.

Падтрымайце, калі ласка, выданне “Азбукі” і атрымайце падарунак тут. Дапамажыце таксама перапостам, распавядзіце сваім сябрам. “Беларуская Хрысціянская Азбука” – гэта тая маленькая, але важная справа, якую мы можам зрабіць толькі разам!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
27.06.2016 | Тэгі: , ,




Блогі