Жывая Біблія! – Вядомая мабільная гульня па Бібліі з’явілася па-беларуску
На гэтых выходных выйшаў першы ў Беларусі біблійны мабільны дадатак для дзяцей па-беларуску. Праграма ад кампаній YouVersion i OneHope, якую ўжо спампавалі 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, цяпер дасяжная і беларусам.
Што і як
Праграма зроблена як падарожжа з сорак адной анімаванай інтэрактыўнай біблійнай гісторыі са Старога і Новага Запаветаў. Дзеці прачытаюць пра такіх герояў веры, як Абрагам, Данііл, Ілля, і, натуральна, Добрую вестку Ісуса Хрыста. Персанажы рухаюцца, размаўляюць і ажыўляюць Біблію для маленькіх чытачоў: апостал Павал сапраўды трапляе ў шторм, Ной будуе каўчэг, а Госпад Ісус падымае паралізаванага.
Яркія колеры і выдатная графіка прыцягваюць увагу, тры ці чатыры пытанні ў кожным аповедзе дапамогуць запомніць ісціны Пісання, а гульня ў канцы – замацаваць прачытанае.
Дзіцячую Біблію можна не толькі чытаць, але і слухаць: усе гісторыі на беларускую мову агучаны Паўлам Харланчуком. Пераклад і запіс зрабіла кампанія Кінаконг.
Водгукі бацькоў
— Нам спадабалася гульнявая форма, схаваныя цікавосткі, што даюць атмасферу адкрыцця, прыемны голас агучкі, пытанні на замацаванне, — кажа Надзея Гарэцкая, маці траіх дзяцей. — А яшчэ магчымасць прайсці праз усю Біблію, як праз падарожжа.
— Біблія для дзяцей — вельмі цудоўная праграма. На жаль, раней даводзілася слухаць па-украінску. Дзеці былі ў захапленьні, што нарэшце могуць слухаць і чытаць па-беларуску. Прыемна, што агучана добра знаёмым ім голасам Паўла Харланчука — «беларускага Пэтсана». Вельмі годны падарунак для нашых дзетак з нагоды 500-годдзя беларускай Бібліі, — дзеліцца Вераніка Шкабара, маці траіх дзяцей.
Узрост і дзе знайсці
Дадатак разлічаны на дзяцей 6-8 год, але будзе цікавы і больш маленькім.
Спампаваць праграму можна праз Play Store ці па спасылцы.
Усю Біблію па-беларуску можна чытаць праз дадатак Bible App.
Тэкст Надзеі Кім
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)