Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Грэка-каталіцкі_цэнтар_сьвятога_Язэпа

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква – усходнекаталіцкая царква “свайго права”, створаная для каталікоў, якія вызнаюць візантыйскі абрад на тэрыторыі Беларусі, і для беларускіх грэка-каталікоў у дыяспары. Кіраўніцтва паўсядзённым жыццём Касцёла ажыццяўляе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

БГКЦ узводзіць сваю гісторыю да Уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, якая паўстала ў 1596 годзе і была ліквідаваная ў 1839 годзе. Спробы адраджэння царквы прадпрымаліся ў 1920-1940-я гады, пакуль яна зноў не была забаронена. Адроджана ў 1989 годзе.

Па стане на снежань 2013 года ў Беларусі былі зарэгістраваныя па 3 парафіі – у Мінску, у Віцебскай вобласці і Брэсцкай, 2 – у Гродзенскай, па 1 – у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай.

Парафіі

Цэнтральна-заходні протапрэсвітэрыят (Мінск, Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці)

Парафія святых роўнапостальных Кірылы i Мятода ў Баранавічах
Святар: а. Яўген Маліноўскі
Адрас: Баранавічы, вул. Міцкевіча, 65.
Тэлефон: (8-0163) 416-461.
Набажэнствы адбываюцца ў нядзелі і святы ў касцёле айцоў-вярбістаў (вул. Шаўчэнкі, 6).
Парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці
Святар: а. Ігар Кандрацьеў
Адрас: Берасце, вул. Дворнікава, 63.
Тэлефон: (8-0162) 24-74-84.
Парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах
Святар: а. Андрэй Абламейка, дыякан Віталь Быстроў і дыякан Вячаслаў Гарчакоў
Адрас: вул. Касманаўтаў, 1.
Тэл. (8-01645) 2-43-44, 2-25-11.
Набажэнствы: субота, 18.00 – Вячэрня; нядзеля, 10.00 – Боская Літургія
Парафія Маці Божай Фацімскай у Гродне
Святар: а. Андрэй Крот
Адрас: Гродна, вул. Гараднічанская, д. 32а.Тэл. (8-0152) 33-24-50.
Боская Літургія: нядзеля – 10.00, падчас святаў у буднія дні – 18.00
Парафія сьв. Язафата ў Лідзе
Святар: а. Андрэй Буйніч
Адрас: вул. Каліноўскага, 16.Тэл. (8-01561) 45-000.
Расклад набажэнстваў: нядзеля, 10:00 Святая Літургія
Парафія Хрыста Чалавекалюбцы ў Маладзечне
Святары: а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст; а. Зьміцер Чарнель, рэдэмптарыст
Адрас: вул. Віленская, 44
Расклад набажэнстваў: нядзеля 15:00 – Святая Літургія
Парафія Праведнага Язэпа ў Менску
Святар: а. Аляксандр Шыбека
Адрас: вул. Арджанікідзэ, 6
Тэлефон: 8017 242-41-83.
Расклад набажэнстваў: першы панядзелак месяца – 18:00, серада – 18:30,  пятніца – 18:30, нядзеля –  9:00, 10:00Сайт: svjazep.org, valancer.by,

E-mail: shybeka@gmail.com

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску
Святары: а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст, а. Зьміцер Чарнель, рэдэмптарыст
Адрас: Менск, зав. Сьнежны, 7
Тэлефон: 251-06-20.
Расклад набажэнстваў:  серада – 18:30, субота – 10:00, 18:30; нядзеля – 9:00, 10:00, 11:30Сайт: http://cssr.by

E-mail: dzima7@gmail.com, belaruskimanach@gmail.com

Парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Менску
Святар: а. Аляксандр Шыбека
Адрас: Менск, вул. Арджанікідзэ, 6
Тэлефон:8017 242-41-83.
Расклад набажэнстваў: аўторак – 19:00, нядзеля – 16:00Сайт: svjazep.orgvalancer.by,

E-mail: shybeka@gmail.com

Парафія Сьвятога Духа ў Менску 
Святары: а. Яўген Усошын, а. Пахом Кавалёў, студыт
Адрас: Менск, пл. Незалежнасці 15 – Чырвоны касьцёл (капліца каля бібліятэкі)
Расклад набажэнстваў:  аўторак – 18:30, нядзеля – 10:00, 11:00, 18:00

Усходні протапрэсвітарыят (Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобласці)

Парафія св. Язафата ў Полацку
Святар: а. Аляксандар Шаўцоў
Адрас: Полацк, вул. Навасёлаў, 70.Тэл. (8-02144) 33-076.
Расклад набажэнстваў: субота і нядзеля – 09:30
Парафія Ўваскрасення Хрыстовага ў Віцебску
Святар: а. Зміцер Грышан, дыякан Аляксей Варанко
Адрас: Віцебск, вул. 2-я Войкава, 6.
Тэл. (8-0212) 36-18-33.
Парафія Хрыста Збаўцы ў Віцебску
Святар: а. Зміцер Грышан, дыякан Аляксей Варанко
Адрас: Віцебск, вул. 2-я Войкава, 6.
Тэл. (8-0212) 36-18-33.
Парафія Трох свяціцеляў у Гомелі
Святар: а. Васіль Ягораў
Адрас: Гомель, вул. Савецкая, 118.
Боская Літургія кожную 1-ую і 3-ю нядзелю месяца ў катэхетычнай капліцы на першым паверсе храму а гадз. 16.30.
Парафія Бялыніцкай іконы Маці Божай у Магілёве
Святар: а. Васіль Ягораў
Тэлефон: +375 29 956 95 36
Адрас: вул. Лазарэнка, капліца на могілках
Боская Літургія: нядзеля — 10.00. 
Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Воршы
Святар: а. Зміцер Грышан
Набажэнствы адбываюцца ў касцёле св. Язэпа штонядзелі а 14:00 (вул. Савецкая, 6).

БГКЦ падтрымлівае цесныя адносіны з беларускімі грэка-католікамі за мяжой. Кіраўніцтва царкоўным жыццём за мяжой (у Заходняй Еўропе і Амерыцы) ажыццяўляе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-каталікоў замежжа мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан.

Беларуская каталіцкая місія. Парафія св. Пятра і Паўла ў Лондане (Вялікабрытанія)Адрас – 39 Holden Road, London, N12 8HS.
Святары: а. Аляксандар Надсан, а. Сяргей Стасевіч.
Набажэнствы: штодня – 8:00 і 18:00, нядзеля – 10.30
Парафія св. Язафата і Ўваскрасення Хрыстова ў Антэрпане (Бельгія)
Святар: Ян Майсейчык
Адрас: Heilige-Hartkerk, Lange Beeldekensstraat 22, B-2060 Antwerpen
Набажэнствы штонядзелі а 12.00.
Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе (Чэхія)
Святар: а. Андрэй Абламейка
Адрас: Царква сьвятых Кузьмы і Дзям’яна, Vyšehradská 49, Praha 2 (уваход з вуліцы Na Slovanech)
Набажэнствы ў апошнюю нядзелю месяца
Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Хрыста Чалавекалюбцы ў Вене (Аўстрыя)
Святар: а. Андрэй Абламейка
Адрас: царква сьвятой Барбары (Postgasse, 8)
Набажэнствы: кожная субота – 09.30, кожная першая нядзеля месяца – 18.00

 

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги