Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі

катэдраРыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі – аб’яднанне рыма-каталіцкіх парафіяў у Беларусі. Кіруючы орган – Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, зарэгістраваная па адрасе Гродна, в. К.Маркса, 4. Старшыня – біскуп Аляксандр Кашкевіч. Афіцыйны партал: http://catholic.by/.

Найбольш рыма-каталіцкіх парафіяў зарэгістравана ў Гродзенскай вобласці – 169, у Мінскай – 92, Віцебскай – 90, Брэсцкай – 55, Магілёўскай – 22, Мінску – 18, Гомельскай вобласці – 16.

Парафіі ўваходзяць у склад чатырох дыяцэзіяў:

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, якая ахоплівае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей. Зарэгістраваная па адрасе Мінск, в. Рэвалюцыйная 1а. Арцыбіскуп – мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп – Юрый Касабуцкі.

Віцебская дыяцэзія, якая ахоплівае тэрыторыю Віцебскай вобласці. Зарэгістраваная па адрасе Віцебск, в. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28. Кіруючы біскуп – Алег Буткевіч, біскуп на пенсіі – Уладзіслаў Блін.

Гродзенская дыяцэзія, якая ахоплівае тэрыторыю Гродзенскай вобласці. Зарэгістраваная па адрасе Гродна, в. К.Маркса, 4. Кіруючы біскуп – Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп – Юзаф Станеўскі.

Пінская дыяцэзія, якая ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Зарэгістраваная па адрасе Пінск, в. Леніна, 16. Кіруючы біскуп – Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп – Казімір Велікаселец.

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги