Истоки «Крыніцы»: Nacyjanalnaja palityka ŭ prawasłaŭnaj carkwie

krynicaКрыніца.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая издавалась в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильнюсе. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 17 августа 1929 года. Публикуем материалы на языке оригинала:

 

Nacyjanalnaja palityka ŭ prawasłaŭnaj carkwie

U hazetach niadaŭna pakazałasia wiestka, što niekatoryja wyšejšyja stanowiščy ŭ prawasłaŭnaj carkwie na Bielarusi asadžany Ukraincami i što ŭ prawasłaŭnaj carkwie možna zamiecić ciapier dziŭnaje źjawišča – Ukraincaŭ wyšejšaja carkoŭnaja ŭłada naznačaje na Biełaruś, na wyšejšyja stanowiščy ŭ konsystoryjach u Horadni i Wilni.

My ničoha nia mieli-b prociŭ hetaha, kab Ukraincy pryjaždžali da nas pracawać na carkoŭnaj niwie, bo na naš pahlad Ukraincy lepš razumiejuć biełaruskuju sprawu i buduć spahadniej adnosicca da Biełarusaŭ čymś Rasiejcy. Adnu tolki ŭ hetaj sprawie majem zaściarohu: my baimsia, kab u prawasłaŭnaj carkwie nie zawiałasia takaja palityka, što Ukraincaŭ buduć pasyłać zaŭsiody na Biełaruś, a Biełarusaŭ na Ukrainu.

My ŭžo prakanalisia da čaho wiadzie palityka Arc. Jałbžykoŭskaha, katory ksiandzoŭ Biełarusaŭ wysyłaje ŭ polskija parachwii, a na ich miejsca ŭ biełaruskija parachwii naznačaje ksiandzoŭ Palakaŭ, jakija tam šyrać polščynu.

Prawasłaŭnaja carkwa dahetul jašče nie prawodzila nacyjanalnaje palityki i trymałasia tolki rasiejščyny, alie ciapier i jana stupiła na šach užo nie palanizacyi to adrywańnia duchawientswa ad rodnych karanioŭ, ad swajho narodu, pieranosiačy na čužyniu, dzie nia zmohuć pracawać u swaim narodzie.

Ci-ž heta nie palityka?

Tolki dziwicca treba, jak skora prawasłaŭnyja jerarchi z mitrapalitam Dianisam na čale pieraniali ŭsie sposaby polskaha katalickaha wyšejšaha duchawienstwa! Treba, kab biełaruskija prawasłaŭnyja dziejačy zwiarnuliasabliwuju ŭwahu na hetuju nacyjanalnuju palityku prawasłaŭnych carkoŭnych uładaŭ.

 

(Нацыянальная палітыка ў праваслаўнай царкве

У газэтах нядаўна паказалася вестка, што некаторыя вышэйшыя становішчы ў праваслаўнай царкве на Беларусі асаджаны Украінцамі і што ў праваслаўнай царкве можна замеціць цяпер дзіўнае зьявішча – Украінцаў вышэйшая царкоўная ўлада назначае на Беларусь, на вышэйшыя становішчы ў консысторыях у Горадні і Вільні.

Мы нічога ня мелі-б проціў гэтага, каб Украінцы прыяжджалі да нас працаваць на царкоўнай ніве, бо на наш пагляд Украінцы лепш разумеюць беларускую справу і будуць спагадней адносіцца да Беларусаў чымсь Расейцы. Адну толькі ў гэтай справе маем засьцярогу: мы баімся, каб у праваслаўнай царкве не завялася такая палітыка, што Украінцаў будуць пасылаць заўсёды на Беларусь, а Беларусаў на Украіну.

Мы ўжо праканаліся да чаго вядзе палітыка Арц. Ялбжыкоўскага, каторы ксяндзоў Беларусаў высылае ў польскія парахвіі, а на іх мейсца ў беларускія парахвіі назначае ксяндзоў Палякаў, якія там шыраць польшчыну.

Праваслаўная царква дагэтуль яшчэ не праводзіла нацыянальнае палітыкі і трымалася толькі расейшчыны, але цяпер і яна ступіла на шлях ужо не палянізацыі то адрываньня духавентсва ад родных каранёў, ад свайго народу, пераносячы на чужыню, дзе ня змогуць працаваць у сваім народзе.

Ці-ж гэта не палітыка?

Толькі дзівіцца трэба, як скора праваслаўныя ерархі з мітрапалітам Діанісам на чале перанялі ўсе спосабы польскага каталіцкага вышэйшага духавенства! Трэба, каб беларускія праваслаўныя дзеячы звярнулі асаблівую ўвагу на гэтую нацыянальную палітыку праваслаўных царкоўных уладаў). 

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги