Истоки “Крыніцы”: Sektanstwa šyrycca

1de57-clip-223kbКрыніца.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая издавалась в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильнюсе. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 25 августа 1931 года. Публикуем материалы на языке оригинала.

От редакции. Просим читателей рассматривать статью исключительно как исторический документ о распространении протестантизма в Беларуси, который в своих оценках никоим образом не отражает позицию редакции КРЫНІЦА.INFO, в состав которой входят верующие различных христианских церквей.

 

Sektanstwa šyrycca

My nia raz pisali ab relihijnych sektach na biełaruskich ziemlach. Śpiarša jany ŭ našym krai byli słabyja, a ciapier raźwiwajucca i pašyrajucca. Nadowiačy, jak padawała wilienskaje “Słowo”, adbywaŭsia “chrost” sektantaŭ u Nawahradčynie, a ŭ našaj redakcyi raskazwaŭ nawočny świedka takoha ž “chrostu” i ŭ pawiecie Pastaŭskim. Naš infarmatar zajaŭlaje, što ŭ Pastaŭščynie wielmi šyroka wiadziecca ahitacyja niejkaj sekty, baptystaŭ, metadystaŭ ci štundystaŭ, akreślić dobra nia moža. Iduć u sektu i prawasłaŭnyja, i kataliki. Niadaŭna adbywalisia abrady “chrostu” hetaj sekty. Chryściacca cełymi dziasiatkami. Pierachodziać u sektu cełyja wioski. Naš razmoŭca zajaŭlaje, što ŭ hutarcy z pierajšoŭšymi ŭ sektu čuŭ takija słowy – “my šukajem praŭdy, my šukajem Boha, my chočam pa božamu žyć”. Na slowy našaha infarmatara – čaho wy adychodzicie ad prawasłaŭja ci katalictwa, byli takija adkazy sektantaŭ – “my tam ničoha nia čuli, my tam ničoha nie dawiedalisia”. Pierachodziać u sektu, kaža naš razmoŭca, niaświedamyja nacyjanalnyja biełarusy. Świedamyja biełarusy za heta narakajuć na duchawienstwa, jakoje nia choča ci nia moža zrazumieć narodu i nia ŭmieje da jaho padyjści. Sučasnaja akcyja katalickaja, jakuju prawodziać polskija ksiandzy, na naš narod mała robić upływaŭ. Heta rabota nie traplaje da dušy narodu. Świedamyja nacyjanalnyja biełarusy nazywajuć jaje rabotaj polskaj, a niaświedamyja – panskaj. Sektanty kažuć – “my nie pahardžajem panami, ale słuchać ich nia chočam, my chočam słuchać Chrysta i pawodle Jaho nawuki žyć, jak prakanajucca ab praŭdziwaści nawuki Chrysta i pany, dyk i jany pryduć da nas”. Sektanty stanowiacca biezadpornyja ŭsialakim biedam i tolki molacca. U sektantaŭ zaŭwažajecca niejkaja mlaŭkaść duchowaja i zaniapad enerhii da zmahańnia ŭ žyćci. Naš infarmatar zajaŭlaje, što treba šukać sposabaŭ i zmahacca z sektanstwam, bo hetaja chwaroba duchowaja moža zusim abiazsilić narod.

 

(Сэктанства шырыцца

Мы ня раз пісалі аб рэлігійных сэктах на беларускіх землях. Сьпярша яны ў нашым краі былі слабыя, а цяпер разьвіваюцца і пашыраюцца. Надовячы, як падавала віленскае “Слово”, адбываўся “хрост” сэктантаў у Наваградчыне, а ў нашай рэдакцыі расказваў навочны сьведка такога ж “хросту” і ў павеце Пастаўскім. Наш інфарматар заяўляе, што ў Пастаўшчыне вельмі шырока вядзецца агітацыя нейкай сэкты, баптыстаў, мэтадыстаў ці штундыстаў, акрэсьліць добра ня можа. Ідуць у сэкту і праваслаўныя, і каталікі. Нядаўна адбываліся абрады “хросту” гэтай сэкты. Хрысьцяцца цэлымі дзясяткамі. Пераходзяць у сэкту цэлыя вёскі. Наш размоўца заяўляе, што ў гутарцы з перайшоўшымі ў сэкту чуў такія словы – “мы шукаем праўды, мы шукаем Бога, мы хочам па божаму жыць”. На словы нашага інфарматара – чаго вы адыходзіце ад праваслаўя ці каталіцтва, былі такія адказы сэктантаў – “мы там нічога ня чулі, мы там нічога не даведаліся”. Пераходзяць у сэкту, кажа наш размоўца, нясьведамыя нацыянальныя беларусы. Сьведамыя беларусы за гэта наракаюць на духавенства, якое ня хоча ці ня можа зразумець народу і ня ўмее да яго падыйсьці. Сучасная акцыя каталіцкая, якую праводзяць польскія ксяндзы, на наш народ мала робіць уплываў. Гэта работа не трапляе да душы народу. Сьведамыя нацыянальныя беларусы называюць яе работай польскай, а нясьведамыя – панскай. Сэктанты кажуць – “мы не пагарджаем панамі, але слухаць іх ня хочам, мы хочам слухаць Хрыста і паводле Яго навукі жыць, як праканаюцца аб праўдзівасьці навукі Хрыста і паны, дык і яны прыдуць да нас”. Сэктанты становяцца безадпорныя ўсялякім бедам і толькі моляцца. У сэктантаў заўважаецца нейкая мляўкасьць духовая і заняпад энэргіі да змаганьня ў жыцьці. Наш інфарматар заяўляе, што трэба шукаць спосабаў і змагацца з сэктанствам, бо гэтая хвароба духовая можа зусім абязсіліць народ”).

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги