Истоки “Крыніцы”: Starawiery – z Biełarusami

2ffb0-clip-81kbКрыніца.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая издавалась в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильнюсе. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 24 сентября 1922 года. Публикуем материалы на языке оригинала.

Starawiery – z Biełarusami

11 wieraśnia adbyŭsia ahulny schod starawieraŭ Brasłaŭskaha, Duniławickaha, Dzisienskaha i Świancianskaha pawietaŭ, na jakim byli pradstaŭniki kalia 40 starawierčaskich hramadaŭ (abščyn). Na hetym schodzie razhladali pytańnie ab učaści ŭ wybarach u Sojm i Senat i wybrali delehacyju z 4 asob, jakoj daručyli pajechać u Wilniu j tutaka pryłučycca da taje wybarnaje arhanizacyi, jakaja mahła-by najlepš zabiaśpiečyć prawy i zdawolić patreby starawieraŭ.

Delehacyja, u skład jakoje ŭwachodzili: Karp Žełnin, Jerafiej Wasiljew, Siewaścian Michajłow i Siamion Łazareŭ, adkinuŭšy pasuły poĺskich endekaŭ, pačała pierahawory z Biełaruskim Cantralnym Wybarnym Kamitetam.

Na zasiadańni swaim 16 wieraśnia B.C.W.K-t pryznaŭ, što starawiery, chacia i razsypanyja pa roznych akruhoch niewialikimi hrupami, stanowiać značnuju častku nasielnikaŭ našaha kraju, pawinny mieć swajho pradstaŭnika ŭ Sojmie; dziela hetaha kamitet pastanawiŭ na śpisku Bloku nacyjanalnych mienšaściej u Świancianskim akruhu addać starawieram adno z swaich miejsc. Starawiery z swajho boku dałučylisia da Kamitetu i ŭsie swaje hałasy padaduć za śpisak bloku. Aprača taho, pradstaŭniki starawieraŭ Świancianskaha pawietu abiacali, što jany źwiernucca da starawierskaha nasialeńnia druhich akruhoŭ, kab tyja hetak sama padtrymliwali śpiski Bloku.

Na prypadak, kali-b deputat starawieraŭ nie prajšoŭ pa wybarach u Sojm, Kamitet abiazaŭsia, što ŭsie deputaty, jakija papaduć u Sojm, pa śpiskam Bloku z biełaruskich akruhoŭ, waźmuć na siabie abaronu prawoŭ i intaresaŭ starawierskaha nasialeńnia ŭsiaje Poĺščy.

My horača witajem hetaje abjadnańnie z Blokam nacyjanaĺnych mienšaściaŭ i taje čaściny rasiejskaha nasialieńnia našaha kraju, jakoj dahetul nie abnimała ahulna-rasiejskaje pradstaŭnictwa.

Adznačajem, što ŭ Haradzienskim wybarnym akruhu išče raniej starawierskaje nasialeńnie dałučylasia da Biełaruskaha Akružnaha Wybarnaha Kamitetu, i pradstaŭniki starawieraŭ budzie tamaka pastaŭleny ŭ kandydackim śpisku.

 

(Стараверы – з Беларусамі

11 верасьня адбыўся агульны сход старавераў Браслаўскага, Дунілавіцкага, Дзісенскага і Сьвянцянскага паветаў, на якім былі прадстаўнікі каля 40 стараверчаскіх грамадаў (абшчын). На гэтым сходзе разглядалі пытаньне аб учасьці ў выбарах у Сойм і Сэнат і выбралі дэлегацыю з 4 асоб, якой даручылі паехаць у Вільню й тутака прылучыцца да тае выбарнае арганізацыі, якая магла-бы найлепш забясьпечыць правы і здаволіць патрэбы старавераў.

Дэлегацыя, у склад якое ўваходзілі: Карп Жэлнін, Ерафей Васільев, Севасьцян Міхайлов і Сямён Лазарэў, адкінуўшы пасулы польскіх эндэкаў, пачала перагаворы з Беларускім Цантральным Выбарным Камітэтам.

На засяданьні сваім 16 верасьня Б.Ц.В.К-т прызнаў, што стараверы, хаця і разсыпаныя па розных акругох невялікімі групамі, становяць значную частку насельнікаў нашага краю, павінны мець свайго прадстаўніка ў Сойме; дзеля гэтага камітэт пастанавіў на сьпіску Блёку нацыянальных меншасьцей у Сьвянцянскім акругу аддаць стараверам адно з сваіх мейсц. Стараверы з свайго боку далучыліся да Камітэту і ўсе свае галасы пададуць за сьпісак блёку. Апрача таго, прадстаўнікі старавераў Сьвянцянскага павету абяцалі, што яны зьвернуцца да стараверскага насяленьня другіх акругоў, каб тыя гэтак сама падтрымлівалі сьпіскі Блёку.

На прыпадак, калі-б дэпутат старавераў не прайшоў па выбарах у Сойм, Камітэт абязаўся, што ўсе дэпутаты, якія пападуць у Сойм, па сьпіскам Блёку з беларускіх акругоў, вазьмуць на сябе абарону правоў і інтарэсаў стараверскага насяленьня ўсяе Польшчы.

 Мы горача вітаем гэтае аб’яднаньне з Блёкам нацыянальных меншасьцяў і тае часьціны расейскага насяленьня нашага краю, якой дагэтуль не абнімала агульна-расейскае прадстаўніцтва.

Адзначаем, што ў Гарадзенскім выбарным акругу ішчэ раней стараверскае насяленьне далучылася да Беларускага Акружнага Выбарнага Камітэту, і прадстаўнікі старавераў будзе тамака пастаўлены ў кандыдацкім сьпіску.)

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги