Жизнь под сердцем. Иллюзия выбора

abortКРЫНІЦА.INFO продолжает публикацию материалов, присланных на конкурс «Жизнь под сердцем». Материалы публикуются на языке оригинала.

Думаю, 18 лістапада можна было б назваць днём заканадаўчага замацавання ілюзіі. Не, гэта не дзень ілюзіяніста і не дзень прэм’еры лепшага фокуса Дэвіда Коперфільда. 18 лістапада 1920 года ў СССР быў прыняты закон аб легалізацыі абортаў.

Як вядома, прыхільнікі абмежавання і забароны абортаў называюць свой рух pro-lifе (анг. за жыццё), бо іх намаганні накіраваны на абарону жыцця ненароджаных дзяцей. Іх ідэалагічныя праціўнікі называюць сябе актывістамі pro-choice (анг. за выбар), таму што адстойваюць як вышэйшую каштоўнасць права жанчыны “распараджацца сваім целам” і яе права на выбар.

Здавалася б, супрацьпастаўляюцца дзве роўна важныя каштоўнасці: жыццё і выбар. Каму ж патрэбна жыццё без свабоды выбару? Свабода і права выбару, безумоўна, неад’емныя правы чалавека. Аднак яны абмежаваныя павагай да іншага чалавека, рамкамі законнага і маральнага. Відавочна, што ніхто не возьмецца абараняць права чалавека на выбар паміж тым, каб набыць новы аўтамабіль ці скрасці яго ў суседа. Закон, як правіла, гарантуе чалавеку права на выбар паміж “добрым і добрым”, адводзячы непрымальныя і небяспечныя дзеянні ў сферу правапарушэнняў.

Менавіта таму законнасць абортаў стварае ілюзію, што выбар рабіць ці не рабіць аборт ёсць выбарам паміж “добрым і добрым”. Але ж ад таго, што маленькага чалавека назвалі “плодам” ці “эмбрыёнам” і ўзаконілі “перарыванне цяжарнасці”, сутнасць выбару спыніць яго жыцце ніяк не змяняецца. Вы ж ведаеце, як завецца свядомае рашэнне спыніць жыццё іншага чалавека? І гэты варыянт для выбару ні пры якіх умовах “добрым” быць не можа.

Аднак, абаронцы права жанчыны на аборт не акцэнтуюць увагу на наступствах і сутнасці такога выбару. Замест гэтага спасылаюцца на законнасць аборта ў нацыянальным праве і міжнародныя дакументы ў сферы правоў чалавека, якія наўпрост не гарантуюць права на жыццё таму, хто жыве ва ўлонні жанчыны. І так умацоўваецца ўспадкаваная з СССР ілюзія аб праве на аборт як неад’емнае права жанчыны “распараджацца сваім целам” і выбіраць паміж дзвюма быццам бы “добрымі” опцыямі. Толькі пасля здзейсненага выбару зрабіць аборт многія ўсведамляюць яго страшныя маральныя і фізічныя наступствы.

У беларускім кантэксце ўсё сказанае не прыводзіць да высновы, што неабходна неадкладна забараніць аборты і асудзіць удзельнікаў. У сітуацыі, калі перарыванне цяжарнасці стала нормай, найперш патрэбнае хаця б праўдзівае азначэнне і маральная ацэнка такому выбару.

Праект новага закона “Аб ахове здароўя”, які вызначае правілы правядзення абортаў, усё яшчэ знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. Сярод іншых абмяркоўваюцца прапановы прадугледзець права доктара адмовіцца ад правядзення аборта, увесці абавязковыя кансультацыі для жанчын і перыяд чакання да правядзення аперацыі.

Мяркую, беларускі парламент зараз мае выдатную магчымасць пакласці пачатак канцу ілюзіі аб бяскрыўднасці абортаў і заканадаўча замацаваць абмежавальныя і інфармацыйна-асветніцкія меры, якія б сігналізавалі грамадзянам аб ненармальнасці і небяспецы “выбару на аборт”.

Марына Каліноўская. Юрыст, магістр еўрапейскага права (LL.M.Eur, Германія). Жыве і працуе ў Мінску. Аўтар публікацый і семінараў па пытаннях сацыяльнага і гаспадарчага права. Пераможца конкурсу пераклада Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю на беларускую мову. Праваслаўная хрысціянка.

Марына Каліноўская, «Беларускія навіны»

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер МТС: +37529 566 45 53. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги