Священник из села Накрышки свозил приходских детей в Минск

dijatlovoПаездку ў Мінск сельскіх школьнікаў з сяла Хвіневічы на Дзятлаўшчыне арганізаваў настаяцель прыхода святых Барыса і Глеба, што ў сяле Накрышкі, іерэй Аляксей Сцепановіч. 23 кастрычніка перад хвіневіцкімі школьнікамі гасцінна расчыніў дзверы мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр, паведамляе eparhia.by.

Насельнікі манастыра гасцінна паставіліся да экскурсантаў – школьнікам была расказаная гісторыя заснавання манастыра, прадэманстраваныя падрабязнасці манаскага жыцця, паказаныя ўладкаванне і ўбранне манастырскіх храмаў. Таксама школьнікі былі запрошаныя да манастырскай трапезы.

Знаёмства са свецкім Мінскам адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы, з верхняга паверху якой школьнікі агледзелі панараму сталіцы.

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги