Истоки Крыніцы: Naradziny Božaha Dziciaci

раствоКРЫНІЦА.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая издавалась в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильнюсе. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 24 декабря 1926 года, посвященный празднованию Рождества. Публикуем материалы на языке оригинала.

Naradziny Božaha Dziciaci

Užo dwaccataja sotnia hadoŭ idzieć ad taho času, kali ŭ małym miastečku Betlejem radziŭsia Jezus Chrystus – Syn Božy. Šmat čaho źmianiłasia ad taho času: praminuli roznyja dziaržawy i waładarstwy; pahinuli tyja ludzi, jakija waročali žyćciom mnohich narodaŭ; zhinuła pamiać ab mocnych tahočasnaha świetu – adnak pamiać ab Božym Dziciaci nia zhinuła ŭ sercach ludzkich.

Što za siła paddzieržywaje hetu pamiać?

Siła heta wialikaja. Božaje Dzicia naradziłasia na hety świet nia tolki, kab nawučyć i adkupić usio čaławiectwa, ale jašče kinuć u ludzkija sercy nowyja ideały. Hetyja ideały strojna wykazany ŭ dwuch prykazańniach lubowi: “Lubi Boha nad usio, a bliźniaha swajho, jak samoha siabie”. Chrystus nazwaŭ hetyja prykazańni asnowami, na jakich apirajecca Zakon i Praroki.

Što-ž daŭ Chrystus dla hetych ideałaŭ praz swaje naradziny?

Daŭ mnoha. Jon pradkazaŭ ludziam, što lubić treba nia tolki bahataha čaławieka, ale i biednaha. Pierad naradžeńniem Chrystusa biednaha čalawieka ŭwažali za ništo. Biedny čaławiek – heta byŭ rabočy woł, jaki musiŭ pracawać dla bahatych i nia mieŭ nijakich prawoŭ. Niawola i ździek byli dolaj biednaha čaławieka.

Božaje Dzicia rodzicca ŭ niedastatku, u takim niedastatku, što nia maje nawat blizkich ludziej, jakija pryšlib jamu z pomačaj, z ciopłym adzieńniem, abo kutkom u ciopłaj chacie. Božaje Dzicia rodzicca ŭ stajency, pačynaje swajo žyćcio nie ŭ pałacy pamiž pyšnaha dwara i bahaćcia, a pasiarod ubohich ścienaŭ chlawuška, u katorym usiaho bydłaty mohuć addać jamu čeść…

Dyk toj čaławiek, jaki wieryć u hetaje Božaje Dzicia, nia moža hańbawać i biednatoju, bo inakš jon hańbawaŭby i samim Chrystusam.

Woś jaki wialiki ideał prynios Syn Božy na hety świet! Hety ideał prykazwaje lubić nia tolki bahataha čaławieka, alie i biednaha. Inšymi sławami, Božaje Dzicia pryniasło na hety świet ideał roŭnaści, bractwa i – što z hetaha wyplywaje – swabodu. Bo nia moža być tam swabody, dzie niama bractwa, a dzie niama bractwa, nia moža być roŭnaści… “Lubi bližniaha swajho, jak samoha siabie”…

———————————————-

Prajšło dziewiatnaccać sotak hadoŭ ad taho času, pačałasia dwaccataja. Ideały, kinutyja ŭ sercy ludziej, pryjmalisia tam, raźwiwalisia i dawali wypład. Zhinuła niawolnictwa, zhinuła panščyna, ludzi swabadniej uzdychnuli na hetym świecie. Pakryŭdžanyja ŭzdychnuli lahčej. Biednyja stali ludźmi zwacca…

Zrabiła heta Božaje Dzicia…

Adnak mnoha zastałosia kryŭdy na hetym świecie. Mocnyja hetaha świetu zachapili ŭładu ŭ swaje ruki. Zamiest daŭniejšych niawolnikaŭ i pryhońnikaŭ stwaryłasia celaja masa haradzkoha i wiaskowaha proletarjatu. Hety proletarjat i wiaskowaja biednata žywie pobač z wialikim kapitałam i abšarnictwam. Biednata dabiwajecca dla siabie lepšaj doli, hledziačy na Chrystusa, jaki radziŭsia pasiarod biednaty… Adnak bahatyja ludzi ćwierdziać, što jany sapraŭdnyja “Chryścijanie” i nia chočać ustupić biednym… Pačałosia zmahańnie, a Božaje Dzicia kaža: “Lubi bliažniaha swajho, jak samoha siabie” – dyk nia treba budzie zmahacca… bo treba ŭstupić pakryŭdžanym.

—————————————

Pad niadolaj jašče stohnuć małyja narody, jakija nie mahli zdabyć dla siabie swabodnaha žyćcia. Hetyja narody zmahajucca sa swaimi nasilnikami jak mohuć i baroniacca ad čužackaj niawoli… Chočuć dla siabie – choć biednyja i pakryŭdžanyja – dlia siabie praŭdy i sprawiadliwaści… Iduć da hetaj praŭdy, choć na swaim šlachu spatykajuć šmat pieraškodaŭ. Iduć za zorkaj Chrystusawaj da ideałaŭ bractwa, roŭnaści i swabody…

My wierym, što jany da hetaha dajduć. Idealy, kinutyja Božym Dziciatka – nieśmiarotny, jany musiać ździejśnicca.

Dawiadzie nas da ich Božaja Dzicia…

 

(Нарадзіны Божага Дзіцяці

Ужо дваццатая сотня гадоў ідзець ад таго часу, калі ў малым мястэчку Бэтлеем радзіўся Езус Хрыстус – Сын Божы. Шмат чаго зьмянілася ад таго часу: прамінулі розныя дзяржавы і валадарствы; пагінулі тыя людзі, якія варочалі жыцьцём многіх народаў; згінула памяць аб моцных тагочаснага сьвету – аднак памяць аб Божым Дзіцяці ня згінула ў сэрцах людзкіх.

Што за сіла паддзержывае гэту памяць?

Сіла гэта вялікая. Божае Дзіця нарадзілася на гэты сьвет ня толькі, каб навучыць і адкупіць усё чалавецтва, але яшчэ кінуць у людзкія сэрцы новыя ідэалы. Гэтыя ідэалы стройна выказаны ў двух прыказаньнях любові: “Любі Бога над усё, а блізьняга свайго, як самога сябе”. Хрыстус назваў гэтыя прыказаньні асновамі, на якіх апіраецца Закон і Прарокі.

Што-ж даў Хрыстус для гэтых ідэалаў праз свае нарадзіны?

Даў многа. Ён прадказаў людзям, што любіць трэба ня толькі багатага чалавека, але і беднага. Перад нараджэньнем Хрыстуса беднага чалавека ўважалі за нішто. Бедны чалавек – гэта быў рабочы вол, які мусіў працаваць для багатых і ня меў ніякіх правоў. Няволя і зьдзек былі доляй беднага чалавека.

Божае Дзіця родзіцца ў недастатку, у такім недастатку, што ня мае нават блізкіх людзей, якія прышліб яму з помачай, з цёплым адзеньнем, або кутком у цёплай хаце. Божае Дзіця родзіцца ў стаенцы, пачынае сваё жыцьцё не ў палацы паміж пышнага двара і багацьця, а пасярод убогіх сьценаў хлявушка, у каторым усяго быдлаты могуць аддаць яму чэсьць…

Дык той чалавек, які верыць у гэтае Божае Дзіця, ня можа ганьбаваць і беднатою, бо інакш ён ганьбаваўбы і самім Хрыстусам.

Вось які вялікі ідэал прынёс Сын Божы на гэты сьвет! Гэты ідэал прыказвае любіць ня толькі багатага чалавека, але і беднага. Іншымі славамі, Божае Дзіця прынясло на гэты сьвет ідэал роўнасьці, брацтва і – што з гэтага выплывае – свабоду. Бо ня можа быць там свабоды, дзе няма брацтва, а дзе няма брацтва, ня можа быць роўнасьці… “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”…

———————————————-

Прайшло дзевятнаццаць сотак гадоў ад таго часу, пачалася дваццатая. Ідэалы, кінутыя ў сэрцы людзей, прыймаліся там, разьвіваліся і давалі выплад. Згінула нявольніцтва, згінула паншчына, людзі свабадней уздыхнулі на гэтым сьвеце. Пакрыўджаныя ўздыхнулі лягчэй. Бедныя сталі людзьмі звацца…

Зрабіла гэта Божае Дзіця…

Аднак многа засталося крыўды на гэтым сьвеце. Моцныя гэтага сьвету захапілі ўладу ў свае рукі. Замест даўнейшых нявольнікаў і прыгоньнікаў стварылася цэлая маса гарадзкога і вясковага пролетар’яту. Гэты пролетар’ят і вясковая бедната жыве побач з вялікім капіталам і абшарніцтвам. Бедната дабіваецца для сябе лепшай долі, гледзячы на Хрыстуса, які радзіўся пасярод беднаты… Аднак багатыя людзі цьвердзяць, што яны сапраўдныя “Хрысьціяне” і ня хочаць уступіць бедным… Пачалося змаганьне, а Божае Дзіця кажа: “Любі бляжняга свайго, як самога сябе” – дык ня трэба будзе змагацца… бо трэба ўступіць пакрыўджаным.

—————————————

Пад нядоляй яшчэ стогнуць малыя народы, якія не маглі здабыць для сябе свабоднага жыцьця. Гэтыя народы змагаюцца са сваімі насільнікамі як могуць і бароняцца ад чужацкай няволі… Хочуць для сябе – хоць бедныя і пакрыўджаныя – для сябе праўды і справядлівасьці… Ідуць да гэтай праўды, хоць на сваім шляху спатыкаюць шмат перашкодаў. Ідуць за зоркай Хрыстусавай да ідэалаў брацтва, роўнасьці і свабоды…

Мы верым, што яны да гэтага дайдуць. Ідэалы, кінутыя Божым Дзіцятка – несьмяротны, яны мусяць зьдзейсьніцца.

Давядзе нас да іх Божая Дзіця…)

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги