Найдено неизвестное белорусское стихотворение начала XIX века о религии

versБелорусский языковед и переводчик Левон Борщевский нашел в архивах Кракова уникальный стихотворный текст начала XIX века.

26 ноября, работая в отделе рукописей краковской библиотеки князей Чарторыйских, Левон Борщевский нашел рукопись на беларусском языке – лист бумаги с написанным по-польски заголовком «Русинский стих». Написанный латиницей, но по-беларусски, текст представляет собой 206 стихотворных строк, сообщает nn.by.

По мнению языковеда Николая Хаустовича, произведение может быть вариантом впервые записанной в 1848 году стихотворной беседы “Вот ныне народ стал». Согласно мнению другого знатока, Иосифа Янушкевича, текст, хотя и имеет несколько текстуальных совпадений с текстом ранее известной беседы, может рассматриваться как ранее неизвестное произведение отечественной литературы позапрошлого века. Сам Левон Борщевский считает, что находку можно охарактеризовать как стихотворную проповедь, в то время как вышеупомянутая беседа в большей степени является социально-дидактической поэмой.

Верш аб рэлігіі і абычайнасці

У нас цяпер такіх многа,
Што не помняць ўжо на Бога,
А на бліжняга ніколі —
Ўсё чыняць па сваёй волі. /…/
На Створцу Неба не дбаюць,
Хоць няпраўду прысягаюць.
Свята хоць нямнога маем —
І то на мшы не бываем,
А на Бога наракаем —
Што ў хаце хлеба не маем.
Як мы з Богам, так Бог з намі
Паступляе, з гультаямі. /…/
Бліжняму дабра не зычыш —
Хоць яму што і пазычыш,
Бо пазычаеш на тое,
Штобы адабраць удвое:
Мала грошай, мала хлеба —
Мала зямлі: болей трэба:
Свет згарнуць адзін хацеў [бы],
Калі столькі сілы меў [бы]. /…/
Пыху ў сэрцы сваім маеш:
Мізаракаў зневажаеш. /…/
Гневаецца брат на брата:
Часам крыку поўна хата.
Між сёстрамі кляцьбы досыць —
Каб прапала, Бога просіць. /…/
Хто гаворыць што пра Бога,
Цяпер не любяць такога:
Святых словаў не прымаюць —
Яшчэ плутам называюць:
Не накорміць галаднога —
Ані пакрые нагога. /…/
Сны дзів[яц]ца гаратному —
Што не мае, рад чужому.
Іншы надта свайго мае —
Такі чужое хапае.
Як станем на Страшным Судзе —
Нядобра там такім будзе:
Добры пойдзе ў Боскі рукі,
А лядашчы — ў пекла мукі. /…/
Не адкупяць бацька, маці
Хоць бы роднага дзіцяці,
Ані тэж муж любай жоны,
Хоць ён быў ёй прывяжоны,
Ані тэж пан слугі свойга,
Хоць у яго грошы многа. /…/
Такі, хто чужому хцівы, —
Хрысціянін непраўдзівы:
Пан Бог расказаў бліжнёму
[Гэтак] жыць, як сам самому:
Не чыні крыўды нікому —
Дай брату, што маеш ў дому…
Ксяндзу часам даць не хочаш,
А ў карчму заўжды валочыш.
Хто з патрэба на гарэлку —
Ты за імі памаленьку.
У карчме праз дзень бываеш,
Гарэліцу папіваеш /…/,
Умерлых хаваць не хочаш,
А на хаўтурах хахочаш,
На душу запамінаеш —
Мшы Святой не закупляеш.
Ў Цэркві ты не ёсць спявакам —
На кірмашах ходзіш ракам,
Да споведзі не ўчашчаеш —
Хіба раз у рок бываеш:
І то яшчэ не з-за цноты —
Бадай толька не з нудоты.
Пацер змалку не вучыўся —
Як пабольшаў, заляніўся. /…/
Аж як толька хлеб з’явіўся,
Знову на Бога забыўся:
З колькі снапоў прамалоціш —
Зараз у карчму валочыш
На жалеза, тож на колы,
Аж нет грошай і сам голы.
Толька што сам заліў вочы —
Не дойдзеш дадому ўночы. /…/
Як стане ў даму сварыцца —
А прытом зачне і біцца —
З такім гаспадарствам, браце,
Пусткі быць могуць у хаце. /…/
А потым, пане Якіме,
Нада маліцца мякіне:
Што б табе даў Бог, і многа —
А з табой было б нічога.
Але з чым, браце, быў ў калысцы,
З тым быць прыйдзе і ў магілцы. /…/
А хоць часам і хлеб маеш —
На йгру з хаты прыкрадаеш.
Ў асянінах ўперад цябе
Там не маеш роўных сабе,
А гдзе хрэсьбіны чуваеш —
Хоць не кумам — там бываеш.
На вяселлі хто з прыносам,
А ты першы прыйдзеш з носам.
Як у фляшку хто зазвоніць —
Там цябе як ліха гоніць!
Піеш многа, аж па горла —
Не дармо назад папёрла.
За то кара не ад Бога,
Але ад цябе самога.
І з гарэлкі то бывае,
Што да смерці забівае,
А часам што і запаліць
Альбо на дарозе зваліць:
Ад марозу рукі, ногі…
От цяпер — вечны убогі.
Як што банкеты мінуцца,
Ўспомніш, у што б завінуцца:
Пойдзеш дахаты скалелым,
А праз паўгода — згалелым. /…/
Як на той свет прыбірацца —
Ты не хочаш спавядацца,
А там за чужое чэрці
Будуць ў пекле скуру дзерці:
Не знаюць Неба, ані грэху,
Ані тож людскога смеху. /…/
Як сам на свеце бязбожны,
Хочаш, штоб такі быў кожны.
Цяпер на ўсё глух, не помніш —
Потым, не ў час, ўсё прыпомніш.
На людское нараканне
Боскае [ёсць] прыказанне.
Зямля, родна наша Маці,
І рада, й нас будзеш браці.
Ніхто не выйдзе ад смерці —
Круці — не круці, нада ўмерці.

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги