“Крынічка”. Панядзелкавая чытанка – Ксавэрык чуе, як Божачка смяецца
“…КАЛІ ТЫ ТАК ДУМАЕШ, БОЖАЧКА”
“Крынічка” прадстаўляе вам добрую чытанку для бацькоў і дзетак. Пасля цяжкога дня ўвечары так цудоўна пачытаць разам добрую гісторыю!..
У апавяданнях аўстрыйскай пісьменніцы Лене Маер-Скуманц вы знойдзеце гісторыі пра хлопчыка Ксавэрыка, якія апісваюць тыя ці іншыя здарэнні ў яго жыцці. У гэтых гісторыях няма нічога дзіўнага, няма цудаў – усё звычайна. І Ксавэрык таксама звычайны хлопчык, праўда, у яго ёсць сябар – гэта Божачка. Ён заўсёды побач, і Ксавэрык вельмі любіць з Ім размаўляць…
Пераклаў Сяргей Шупа, ілюстрацыі Аксаны Ючкавіч.
Ксавэрык чуе, як Божачка смяецца
У Ксавэрыкавых бацькоў ёсць сябар вінаградар.
Ён і Ксавэрыкаў сябар.
Ён прыносіць яму з вінаградніку пустыя слімаковыя хаткі.
Ён паказвае яму ластаўчынае гняздо пад страхою вінаробні.
Пасля збору ўраджаю ён прыпасае для Ксавэрыка найлепшыя гронкі ў куточку халоднага склепу.
Найлепей прыходзіць да яго ў госці ў сярэдзіне кастрычніка.
Перад вінаробняй сохнуць на сонейку бочкі. Увесь панадворак перад склепам пахне жмыхамі, рэшткамі выціснутага вінаграду. У вос, што пралятаюць міма, круціцца ў галаве, яны п’яныя ад паху.
Вінаградар налівае даверху кубак салодкага вінаграднага соку і ставіць яго перад Ксавэрыкам. Для дарослых ён прыносіць са склепу бутэльку віна.
3 балкончыку на пляскатым даху далёка відаць палі і сады. На бярозах ужо паказаліся жоўтыя лісточкі, дзікі вінаград убіраецца ў чырвань.
“Добры дзянёк сёння, аж сэрца спявае, – кажа вінаградар і падміргвае Ксавэрыку. – Схадзі прагуляйся і ўсё паглядзі!”
Ён ведае, што Ксавэрык не любіць доўга заседжвацца з дарослымі.
Ксавэрык узбіраецца па дарозе на вінаграднік, міма садоў, дзе цвітуць астры. Жываплот з дзікага вінаграду зусім зарос лістотай. Ксавэрык спыняецца і разглядае чырвоныя лісточкі. Яны блішчаць на сонцы. Ён знаходзіць лісток, на якім ужо не засталося ніводнае зялёнае кропачкі. Ён зусім чырвоны. Ніколі яшчэ Ксавэрык не бачыў такіх прыгожых лістоў.
“Божачка, ну і прыгожа!” – кажа ён. Як звонка гучыць ягоны голас сярод ціхага асінага гуду! Ксавэрык прыслухоўваецца да свайго голасу і смяецца ад здзіўлення.
“Божачка…”, – сказаў ён зусім гучна, як бы нехта мог яго пачуць. Аднак ён стаіць адзін перад жываплотам, і няма нікога, хто б мог яго чуць.
“Слухай…”, – кажа Ксавэрык яшчэ раз сярод цішы. “Слухай, Божачка. Такога прыгожага лісточка ты напэўна яшчэ ніколі не бачыў!”
У адказ ён чуе смех, недзе зусім блізка, але не відаць нікога, хто б смяяўся.
Ксавэрык затаіў дыханне. Ён прыслухоўваецца што ёсць сілы.
Тады ён пытаецца: “Гэта ты, Божачка?”
“Я, а хто ж!”
“Ты смяяўся…”
“Я рады, што табе спадабаўся лісток”.
Ксавэрык задумаўся і кажа: “I я часам смяюся, калі некаму іншаму падабаецца штосьці, што я зрабіў. Напрыклад, папяровага жураўля. Я склаў яго з паперы для нашага сябра вінаградара. Каб суцешыць, бо ягоныя лебедзі адляцелі. Дык ён сказаў: “Ну што, вось да мяне зноў прыляцела птушка, дзякуй, якая прыгожая!” Тады і я смяяўся ад радасці…”
Ксавэрык слухае, ці яму Божачка яшчэ чаго не адкажа, але чуе толькі асінае зумканне. Ён ідзе назад у вінаробню.
“Ну як, прыгожа?” – пытаецца вінаградар з балкончыку. Ксавэрык толькі ківае.
Ён чуе, як бацькі гавораць між сабою.
I раптам ён зразумеў, што ведае, як бы ён мог гэта апісаць. Калі нехта ў яго спытаецца, на што падобна, калі Бог смяецца, ён скажа: адначасна тоненька і густа. Як калі мама з татам смяюцца разам.
Подготовила Ольга Северинец
Похожие новости
Последние новости
- Сайт Krynica.info временно прекращает свою работу 21.09.2022 17:12
- Пастору Вячеславу Гончаренко штраф 100 базовых 20.09.2022 14:56
- Один из самых узнаваемых беларусских календарей уже в продаже 19.09.2022 12:11
- «Устали все от лжи». Белгородский митрополит считает, что в России из-за войны может повториться 1917 год 19.09.2022 11:10
- В соборе Юровичского монастыря после 15-летней реставрации прошло первое богослужение 14.09.2022 12:02
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фоторепортаж
- В первый в истории День бабушек и дедушек праздник в честь Святой Анны, отметили в Жодишках (фото)
- Матерь Божая Шкаплерная снова собрала верующих в Гудогае
- В Красном костёле верующие разных конфессий молились за Беларусь (фоторепортаж)
- Минский конгресс Свидетелей Иеговы собрал свыше 8500 человек, 125 приняло крещение
- Под Витебском почтили жертв коммунистических репрессий (фоторепортаж)
- Патриарх Кирилл в Минске: Церковь прогибалась, но никогда не ломалась (фоторепортаж)
- Патриарх Кирилл на освящении Храма-памятника в Минске: Вдруг возник враг, и мирный дух исчез (фоторепортаж)
- Латвия. Рига. Папа (фоторепортаж)