“Крынічка”. Панядзелкавая чытанка – Ксавэрык чысьціць курнік

Каждый понедельник «Крынічка» представляет вам хорошее чтение для родителей и детей. После тяжёлого дня-понедельника вечером так чудесно почитать вместе хорошую историю!..

В рассказах австрийской писательницы Лене Майер-Скуманц «…калі ты так думаеш, Божачка» вы найдёте истории про мальчика Ксаверика, которые описывают те или другие события в его жизни. В этих историях нету ничего удивительного и чудесного – всё обычно. И Ксаверик тоже обычный мальчик, правда, у него есть друг – это Божачка. Он всегда рядом и Ксаверик очень любит с Ним разговаривать…

Перевод Сергея Шупы, иллюстрации Оксаны Ючкавич.

Ксавэрык чысьціць курнік

Курнік1Ты б прыбраў у сваёй чырвонай скрыні, – кажа мама Ксавэрыку. – Яна ўжо проста не зачыняецца, столькі ў ёй усяго рознага навалена”.

Добра, – кажа Ксавэрык. – Але спачатку я яшчэ зьбегаю на хвіліначку да пані Грамэльшнайдар”.

Пані Грамэльшнайдар жыве ў суседнім доме. Яна ўжо старэнькая й хворая. На панадворку за домам яна мае курнік з чорнабелым пеўнем і сям’ю бялюткімі курамі.

Пані Грамэльшнайдар, – кажа Ксавэрык, – ці вам ня трэба зноў чысьціць курнік?”

Ясна што трэба, – кажа пані Грамэльшнайдар. – Але адна я ўжо ня дам рады”.

Я вам дапамагу”, – кажа Ксавэрык.

Ніколі яшчэ Ксавэрык ня бачыў такога бруднага курніка. Гноем залепленыя сьцены, седала й падлога. Салома патыхае гнільлю. Ксавэрык складае яе на тачку. Ён вывозіць цэлыя чатыры тачкі поўныя сьмярдзючай саломы. Тады ён сашкрабае саўком гной зь сьценаў і падлогі. Пані Грамэльшнайдар працірае акно й мые дзьверы. Усхваляваныя куры пырхаюць навокал, прыборка ў курніку для іх нязвыклая падзея. Чорнабелы певень раз-пораз дзяўбе Ксавэрыка ў ногі. Ксавэрык сапе й абліваецца Курнік2потам, пані Грамэльшнайдар стогне й пацірае сьпіну. “Ну й работка!” – кажа яна.

То ўжо праўда”, – адказвае Ксавэрык.

Нарэшце курнік зноў чысты. Куры ўзьбіраюцца на седала, чорнабелы певень касавурыцца налітымі крывёю вачыма на Ксавэрыкавы ногі. Ксавэрык разьвітваецца. Ён страшэнна брудны з галавы да ног, у змакрэлых валасах прыклеіліся белыя й чорна-белыя пёркі.

На вуліцы Ксавэрык сустракае бялявую Сабіну зь дзявятага дому.

Прывітаньне, ну ты й выглядаеш!” – кажа Сабіна.

Я вычысьціў Грамэльшнайдарын курнік!” – кажа Ксавэрык.

Ого, – кажа Сабіна. – Адзін?”

Амаль што адзін”, – кажа Ксавэрык.

Ён прыходзіць дадому. Мама, паглядзеўшы, хапае яго й цягне ў лазенку. Бязь лішніх пытаньняў яна садзіць Ксавэрыка ў купальню.

Толькі не валасы! – крычыць Ксавэрык. – Хай пёркі застануцца!”

Але мама мые й валасы.

Курнік3Ведаеш, – кажа Ксавэрык, – я мусіў ёй дапамагчы. Было страшэнна цяжка. Цэлы курнік… Я страшна стаміўся. Чырвоная скрынка хай ужо застанецца на заўтра”.

У ложку Ксавэрык кажа Божачку: “Ты тут?” Тады ён змаўкае й сядзіць ціха-ціха, каб пачуць, што яму адкажа Божачка.

Так, – кажа Божачка. – Я тут”.

Мая чырвоная скрыначка… – кажа Ксавэрык. – Мне трэба ў ёй прыбраць. Разабраць шкляныя шарыкі, усе, якія мае й якія я пазычаў. А адзін прыгожы, вялікі я паабяцаў Францыку, каб ён даў мне паезьдзіць на сваім ровары. I пачаты малюнак для цёткі Рэнаты таксама недзе ў скрынцы, на ім гняздо з птушанятамі, яна замовіла на свой дзень нараджэньня. Дзень нараджэньня ўжо прамінуў, а цётка Рэната ўсё яшчэ хоча той малюнак! I ліст ад Софі там, са сьмешным канцом: ЗАЎСЁДЫ ТВОЙ, а я ня ведаю, што мне напісаць у адказ… I яшчэ шмат рознага хлуду й паламаных рэчаў – хто ведае, што там яшчэ пазнаходзіцца, калі пачаць прыбіраць!”

Цяжкая праца, – кажа Божачка. – Але ж цяпер ты склаў дакладны сьпіс усяго, што ты мусіш зрабіць”.

Чысьціць курнік у сто разоў весялей”, – кажа Ксавэрык.

Ведаю, ведаю, – кажа Божачка. – А цяпер сьпі”.

Подготовила Ольга Северинец

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги