«Крынічка». Панядзелкавая чытанка – Ксавэрык і песьня радасьці

Каждый понедельник «Крынічка» представляет вам хорошее чтение для родителей и детей. После тяжелого дня-понедельника вечером так чудесно почитать вместе хорошую историю!..

В рассказах австрийской писательницы Лене Майер-Скуманц «…калі ты так думаеш, Божачка» вы найдете истории про мальчика Ксаверика, которые описывают те или другие события в его жизни. В этих историях нет ничего удивительного и чудесного – все обычно. И Ксаверик тоже обычный мальчик, правда, у него есть друг – это Божачка. Он всегда рядом и Ксаверик очень любит с Ним разговаривать…

Перевод Сергея Шупы, иллюстрации Оксаны Ючкавич.

Ксавэрык і песьня радасьці

drevaНа Каляднай імшы Ксавэрык пачуў песьню, пра якую ён яшчэ не адзін дзень мусіць падумаць. Ён і ня ўсё зразумеў, пра што там сьпяваў хор, але прынамсі гэта запомніў: Неба мусіць весяліцца й зямля радавацца, калі прыходзіць Госпад. Мора мусіць шумець ад радасьці, і ўсё, што ў моры плавае й жыве. Дрэвы ў лесе мусяць радавацца, калі прыходзіць Госпад…

“Але ж ты ўжо тут”, – кажа Ксавэрык Божачку. I маўчыць, каб пачуць, што яму адкажа Божачка.

“Так, – кажа Божачка. – Я тут”.

“I што, яны радуюцца?” – пытаецца Ксавэрык.

“Радуюцца”, – кажа Божачка.

“Я ніколі яшчэ ня чуў, як дрэва радуецца, – кажа Ксавэрык. – Можа ў мяне вушы не такія добрыя…”

“Вушы ў цябе добрыя, – кажа Божачка. – А апрача вушэй я даў табе яшчэ вочы, і нос, і кончыкі пальцаў, і ўвогуле вельмі шмат скуры. Ты мусіш усім гэтым карыстацца”.

kasztan“Добра, калі ты так думаеш, – кажа Ксаверык. – Дык я зараз жа пайду і ўсё абслухаю да рэшты”.

Ён тупае па вуліцы, абыходзіць рынкавы пляц і вяртаецца ў сад. Ён настаўляе вушы, паднімае нос высока ў паветра, шырока расплюшчвае вочы, каб не прапусьціць нічога зь вялікае радасьці.

I сапраўды:

Цёмная хмара ў небе радуецца сьветлым краем.

Пякарня радуецца цёплым дымам і пахам сьвежасьпечанага хлеба.

Такса перад супэрмаркетам радуецца сваім хвастом.

Столькі гатункаў радасьці.

А каштан у садзе зь цьвёрдымі чырвона-рудымі пупышкамі – ён таксама радуецца?taksa

Ксавэрык здымае пальчаткі й прыкладае рукі да камля. Ён прыціскаецца тварам да чорнае кары. Ксавэрык чакае. Ён чуе сваё дыханьне, і гэта вельмі прыгожа. Удых, выдах, удых, выдах, халоднае паветра ўваходзіць праз нос, цёплае паветра выходзіць з рота. Цёплае паветра робіцца аблачынкамі. Яны на імгненьне павісаюць перад Ксавэрыкавым тварам, а пасьля паднімаюцца ўздоўж камля ўгору. Ксаверык цешыцца. Ён думае: Я радуюся маім дыханьнем.

Ён адчувае дрэва на сваёй цёплай скуры. “Прывітаньне, дрэва, – кажа Ксавэрык, – думаю, што ты радуесься разам са мною”.

Подготовила Ольга Северинец

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги