«Крынічка». Панядзелкавая чытанка – Ксавэрык думае
Каждый понедельник «Крынічка» представляет вам хорошее чтение для родителей и детей. После тяжелого дня-понедельника вечером так чудесно почитать вместе хорошую историю!..
В рассказах австрийской писательницы Лене Майер-Скуманц «…калі ты так думаеш, Божачка» вы найдете истории про мальчика Ксаверика, которые описывают те или другие события в его жизни. В этих историях нет ничего удивительного и чудесного – все обычно. И Ксаверик тоже обычный мальчик, правда, у него есть друг – это Божачка. Он всегда рядом и Ксаверик очень любит с Ним разговаривать…
Перевод Сергея Шупы, иллюстрации Оксаны Ючкавич.
Ксавэрык думае
Са страхі павеці вісяць ледзяшы. Яны бліскуча-белыя з амаль празрыстымі кончыкамі. Здаецца, шчоўкнуць ціхенька пазногцем – і яны зазьвіняць. Ксавэрык шчоўкае ціхенька па адным ледзяшы. Лядзяш ламаецца, падае й са звонам разьбіваецца аб зямлю.
Ксавэрык глядзіць зьбянтэжана. Недзе ў яго ўнутры таксама чуецца звон: дзын, дзын, дзын. Ксавэрык прыслухоўваецца.
“Як быццам ува мне ўнутры нейкае рэха”, – кажа ён.
Дзьве вароны спрачаюцца за яблычны недагрызак. Прылятае трэцяя варона й разганяе тых дзьвюх сваёй вострай дзюбай.
“Вой, вой”, – адгукаецца недзе ў Ксавэрыка ўнутры.
“У мяне там рэха ўнутры”, – кажа спалоханы Ксавэрык.
На саннай горцы плача маленькі хлопчык. Можа, яму халодна, або ягоны старэйшы брат езьдзіць занадта хутка, або ён таксама хацеў бы пакіранаць санкамі, а іншыя яму не даюць.
Ксавэрык прыслухоўваецца й чуе, як у глыбіні ягонай душы таксама нешта плача.
“Божачка, – кажа Ксавэрык, – прыбяры гэта зь мяне”.
“Тое, што ты завеш рэхам?” – пытаецца Божачка.
“Ага. Калі ласка!” – кажа Ксавэрык. “Падумай над гэтым трошкі”, – кажа Божачка.
“Добра, калі ты так думаеш”, – кажа Ксаверык.
Ён вяртаецца дадому і йдзе да мамы на кухню. Маці ўсьміхаецца на ўвесь твар. “Яшчэ ніколі мне так добра не ўдаваўся яблычны пірог, – кажа яна. – Вось, пакаштуй”.
Ксавэрык адчувае, як недзе ў яго ў жываце нараджаецца сьмех, і яму робіцца цёпла й прыемна, нават яшчэ да таго, як ён кладзе ў рот першы кавалак пірага.
Тата таксама каштуе пірог.
“Ммм, – кажа ён маме, – ты мая любімая кухарка”. Ён нахіляецца й цалуе яе.
“Ммм”, – чуецца ў Ксавэрыка ўнуры, нібы муркае тоўсты кот, і прычына гэтаму – толькі татаў пацалунак.
“Божачка, – пытаецца Ксавэрык увечары ў ложку, – ці магу я выбіраць – калі я хачу чуць рэха, а калі не хачу?” І тады ён змаўкае і ляжыць ціха-ціха, каб пачуць, што яму адкажа Божачка.
“Не, выбіраць ты не можаш, – кажа Божачка. – Або яно гучыць заўсёды, або ты прыглушаеш яго так, што яно не гучыць зусім”.
“Хай гучыць, калі ласка, – кажа Ксавэрык. – Я падумаў”.
Подготовила Ольга Северинец
Похожие новости
Последние новости
- Вышла книга о библейском каноне в христианских конфессиях 20.05.2022 16:15
- В Жировичах проходят торжества в честь иконы Матери Божией 20.05.2022 15:02
- Пинской епархией временно будет руководить глава Брестской епархии 19.05.2022 19:20
- Гродненского священника, который публиковал гимн «Магутны Божа», уволили с прихода 19.05.2022 14:53
- В Нигерии мусульмане забили камнями студентку-христианку по обвинению в богохульстве 19.05.2022 14:09
- В первый в истории День бабушек и дедушек праздник в честь Святой Анны, отметили в Жодишках (фото)
- Матерь Божая Шкаплерная снова собрала верующих в Гудогае
- В Красном костёле верующие разных конфессий молились за Беларусь (фоторепортаж)
- Минский конгресс Свидетелей Иеговы собрал свыше 8500 человек, 125 приняло крещение
- Под Витебском почтили жертв коммунистических репрессий (фоторепортаж)
- Патриарх Кирилл в Минске: Церковь прогибалась, но никогда не ломалась (фоторепортаж)
- Патриарх Кирилл на освящении Храма-памятника в Минске: Вдруг возник враг, и мирный дух исчез (фоторепортаж)
- Латвия. Рига. Папа (фоторепортаж)
- Встреча с Папой Римским в Литве глазами белорусов (фото)