Сьвята Незалежнасьці!

99327-clip-189kbКРЫНІЦА.INFO продолжает публикацию материалов своей предшественницы — белорусской газеты «Krynica», которая выходила в 1917-1940 годах сначала в Петрограде, затем временно в Минске и, наконец, в Вильно. Газета издавалась кириллицей и латиницей. На этот раз представляем вашему вниманию материал от 20 марта 1930 года. Публикуем материал на языке оригинала.

Сьвята Незалежнасьці!

Ужо 12 гадоў мінае, як была абвешчана ў Менску Незалежнасьць Беларусі. 12 гадоў – гэта не вялікі час, але і не малы. Раўняючы гэты час з часам разьвіцьця і будаваньня другіх дзяржаваў, дык 12 гадоў – гэта нішто, але раўняючы з разьвіцьцём нашага народу, дык гэты час мае вялікую вагу і значэньне.

Да 1917 году г.зн. да вялікай расейскай рэвалюцыі, беларусы толькі ў душах сваіх сьнілі аб незалежнасьці. Расейская дзяржава праз доўгі час так прыдушыла ўсе парывы падняволеных народаў, што тыя не маглі нават аказацца са сваімі думкамі. І Беларускі народ праз доўгі час толькі гаварыў аб аўтаноміі ў граніцах Расейскай дзяржавы.

Калі-ж веліч гэтай дзяржавы рухнула і калі апалі кайданы з рук-ног падняволеных народаў, калі рэвалюцыя дала свабоду выяўленьня сваіх думак, тады загаварыў і Беларускі народ і 25 ІІІ.1918 свае думкі замяніў на слова.

Вялікае гэта было слова: Беларусь абвяшчаецца вольнай і незалежнай дзяржавай і парывае ўсе сувязі з быўшай Расейскай імпэрыяй!

Гэта было Слова Незалежнасьці, Слова Свабоды падняволенага народу!

***

Ад думак да слова этап быў пройдзены. Ён ужо далёка за намі. Ужо 12 гадоў, як Беларускі народ жыве ў другім этапе, у этапе ўцялесьненьня Слова.

***

Як-жа Беларускі народ праводзіць уцялесьненьне Слова?

Ведама, што ніякай вялікай мэты нельга дасягнуць адразу. Да яе заўсёды трэба ісьці дарогай трудоў і працы.

Вось-жа Беларускі народ з кожным годам што раз мацней становіцца на свае ўласныя, беларускія ногі, ён жыве, адраджаецца, ідзе наперад і пакрысе здабывае належныя сабе правы… Ён будзе жыць.

***

Толькі перашкоды вялікія ставяць цяпер Беларускаму народу ягоны ворагі. Чырвоныя «валадары» атрымаўшы спадчыну па даўнейшых царох, задумалі такжа прыдушыць Беларускі народ. І там, дзе здавалася, расьцьвіце Слова беларускай культуры, раздаецца вялікі стогн беларуса.

Беларускі інтэлігент, работнік і селянін церпяць за тое, што адважваюцца выказаць Слова сапраўднай Незалежнасьці свае Бацькаўшчыны.

***

Але не загіне вялікае Слова. У ім моц і сіла. Кожны год беларусы прыпамінаюць сабе гэтае слова – і тады сьвяточны ўспамін лунае па ўсім краі, усе кажуць: сяньня нашае сьвята, сяньня сьвята Беларускага народу.

***

Аддаляючыся з кожным годам ад 25 ІІІ.1918 г., Беларускі народ не аддаляецца і не забываецца аб тых ідэалах, якія былі абвешчаны ў гэты вялікі дзень.

Дорогие читатели! Krynica.info является волонтерским проектом. Наши журналисты не получают зарплат. Вместе с тем работа сайта требует разных затрат: оплата домену, хостинга, телефонных звонков и прочего. Поэтому будем рады, если Вы найдете возможность пожертвовать средства на деятельность христианского информационного портала. Перечислить средства можно на телефонный номер Velcom: +375 29 6011791. По интересующим вопросам обращайтесь на krynica.editor@gmail.com




Блоги