Крик

крык

Высакамерна пра смерць не думаючы,
На заўтрашні дзень строіць планы, пісаць спіскі.
Бясконца сябе і іншых ад нечага лечачы,
Не паспець жыць, а яно так блізка.

Заўтра, учора. Што было ці не здарыцца?
Які раз стане апошнім? Які ёсць лепшы?
Сённяшні. На калені кінуцца і прызнацца,
Што ўсё-такі хочаш жыць і не просіш рэшты.

Што ёсць? – ты не можаш ацэнку даць,
Ты не Бог. Цані лепш ціхія галасы,
Тых, хто жадае дакрычацца, застацца,
Проста так, побач спаць, распусціўшы валасы.

У каго ёсць, у каго часу няма – чым розныя?
І куды ім трэба ісці, тым, каму вечна пара ісці?..
Будзем аплакваць дні свае горкія-слёзныя?
Будзем са смеццевай кучы пышна цвісці?

Не забірай рукі, мяккая, пышная пані.
Можа, апошні ўжо дзень для свавольнай размовы.
Я не адпускаю цябе ў гэта выгнанне,
Я зноў не паспела сказаць галоўныя словы.

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

Nina

Журналист, поэт.
Самая нелюбимая фраза: “А давай ты напишешь обо мне статью”.
Самая почитаемая цитата: “Большие воды не могут потушить любви, и реки не зальют ее. Если бы кто давал все богатства дома своего за любовь, он был бы отвергнут с презрением “(Песни Песней 8: 7).

24 февраля 2016 | Блоги | Теги: , ,



Блоги