Мечта

Верш 2

 

 

 

 

МАРА

 

Мы ўскрылі свае грудныя клеткі

І пачалі займацца дэшыфроўкай

Таго, што напісана

Ў нашых малых сэрцах.

 

А збоку гучна крычалі:

“Ты павінен нам здаць!

Ты павінен здацца,

І мы самі напішам тваю гісторыю”.

 

Мы ж, як тыя партызаны,

У якіх кожнае імгненне – бы апошняе,

Працягвалі дэшыфроўку,

Каб адправіць важнае пасланне – сабе.

 

А сэрца раскрывалася, паслухмяна і шчыра,

Проста чэрствасць – не яго натура.

Проста яму так патрэбны  былі гэтыя слёзы,

Слёзы – расплаўленыя малітвы.

 

І забітая, даўно пахаваная мара

Уваскрэсла ў рыданнях, што вырваліся з грудзей,

Пачала дыхаць у нясмелай надзеі:

Мара зноў стала жывая.

 

Кастрычнік 2014.

 

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

Nina

Журналист, поэт.
Самая нелюбимая фраза: “А давай ты напишешь обо мне статью”.
Самая почитаемая цитата: “Большие воды не могут потушить любви, и реки не зальют ее. Если бы кто давал все богатства дома своего за любовь, он был бы отвергнут с презрением “(Песни Песней 8: 7).

12 июня 2015 | Блоги | Теги: , ,



Блоги