Молитва за Беларусь

молитва

Гасподзь, табе я кожны дзень малюся,
Заўсёды аб адным цябе прашу:
Мой Бог, няхай я часам сам грашу,
Але ж дай волю нашай Беларусі!

Дай шчасце гэтай роднае зямлі,
Народу нашаму пашлі ты азарэнне,
Апосталау сваіх сюды прышлі.
Малюсь табе, укленчыўшы калені

Гасподзь, табе я часам з роспаччу шапчу,
Ды не губляю ўсё ж святой я веры,
Што зможам мы цябе пачуць,
Калі ты нам пастукаеш у дзверы

Гасподзь, прыдзі сюды, прыдзі
і адчыні ты нашы вочы
і за сабой, прашу я, павядзі
Да сонца з сутарэнняу цемнай ночы!

Дай мудрасць, Госпадзі, усім тым,
Хто сёння месціцца пры ўладзе,
Яны хай мараць толькі аб адным:
Народнай волі каб не здрадзіць!

Ад сзрца ўсяго табе малюсь
Мой Божа, літасцівы, мілы,
Няхай як птушка наша Беларусь
Расправіць з Божай воляй свае крылы!

*Поэтическое произведение публикуется на языке оригинала.

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

foto-moe

Заслуженный юрист Республики Беларусь, бывший заместитель Председателя Конституционного Суда РБ, верующий, член церкви ХПЕ “Новая жизнь” в Минске, пишет стихи на русском и белорусском языках




Блоги