*На прысвятак дня

усход

Падалеў ночы змрок,
Павышэла святло –
Зараніца за крок
Галам высветліць дно.

Ачуняе сяло,
Што хавае сліўняк –
Адшукае вясло
Недаспаны рыбак.

У кустах над ракой
Птушкі вытвараць спеў –
Пабялеюць імглой
Кроны стомленых дрэў.

Між цы’бя дзіўны цвет
Парасіла зара –
Дыяментаў букет
Дорыць сонца пара.

Разнасцяжыў прастор
Для вятрыска гульні,
Што падрапаўшы бор,
Паласкаў камяні.

Смела ўдарыў вадзе
У запужаны твар,
Што на поле прадзе
Белым покрывам пар.

Бы вясёлкі дугой
Палавее пара –
Сцемеў змрок над зямлёй,
Змоўкла ў лесе сава.

Пазырчэла. Зноў ціш.
Між сцяжынаў дзірван –
Пазакінуты крыж
Рассякае туман.

На крыжы тым ручнік
Саматканы з ільну,
Край узораў бязлік
Абвяшчае вясну.

Пад крыжом васількі
Бы люструнак нябёс –
На крыжы без рукі
У распяцці Хрыстос.

Пад бусліным крылом
Ён пакідзішчам стаў –
Аксамітным плашчом
Зеляніць медны сплаў.

Праз стагоддзе камет,
Бы не спалены лоўж –
Скрыжаваў свой завет
Папярок і ўздоўж.

Прытуліў да сябе
Горам стомлены люд –
Абвяшчаў аб вясне
Абяцаў з неба цуд.

Зломак мокры расой,
Сімвал новага дня –
Па-над грэшнай зямлёй
Бы крыніца святла.

І на прысвятак дня,
Што завецца Вялік –
Сонцам ззяе зямля,
Змрок зласнеючы знік.

*Печатается на языке оригинала

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

surynovic

Католический священник, настоятель прихода Пресвятой Троицы в Друе

30 марта 2016 | Блоги |



Блоги