Нішто так ня міла…*

ffe7f457bf3d94e6bc98f8013087bf15

Спрадвечныя боль і туга ўсяго нашага народу – набыць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выблытацца пут. Адвеку стогне ўвесь наш забраны Край.

Памятаю ўсё-ўсё, і сэрца баліць за ўсіх-ўсіх.

Адольф Янушкевіч пайшоў у Паўстаньне сьведама, з вольнае волі, зь нязьменнага перакананьня, бо ўважаў за абавязак кожнага добрага сына Айчыны – усё афяраваць ейнае справе. Справе сваёй Айчыны Ён папраўдзе афяраваў цэлае бэз астатку жыцьцё. У Лістападаўскім Паўстаньні адчайна-мужна зазьвінела Песьня Літоўскага Легіёну, уздымаючы Літвінаў да бітвы:

Нас цяпер ніхто не зьвінаваціць,

Нас ніхто цяпер не запытае:

Ці жывуць яшчэ Літвіны ў сьвеце?

Вось Пагоня нашая лятае!

Абарвалася, захлынаючыся крывёю, Песьня Літоўскага Легіёну, тая, што магла бы стаць Нашым Гімнам. І адказваў ёй Янка Купала:

Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі,

Сілен яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас.

Вы, перамогшы ўсё, узьняліся арламі,

Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і ня згас.

Ізноў абрынуўся ў цемру забраны Край, той, што зваўся некалі слаўным Вялікім Княствам Літоўскім.

Памятаю, як мой Тата, шасьці гадкоў ад роду, езьдзіў на сваім кані. І такі ж разумны й паслухмяны быў той конік! Маленькі хлопчык станавіўся на камень, а конік клаўся побач на зямлю. Тады хлопчык спрытна ўскокваў на конскую сьпіну і ўдалыя конь зь вершнікам горда-радасна ляцелі па прасторах роднае зямлі! Ды абарвалася ў нэньдзе й маркоце іхнае шчасьце, бо каня забралі ў калхозную няволю, а падрослага юнака – на вайну. Сыходзіў на фронт – адзіная чорная курыца з кураняткамі заставалася ў гаспадарцы.

… Колькі ўжо пакаленьняў стогнуць (і колькі ж можна стагнаць?!) у паньстве няволі, пад уладай паганьскай

Нішто так ня міла, як родны наш сьцяг,

Як нашы дзядоўскія гоні.

Нішто так ня міла, як тое дзіця,

Што сэрцам вітае Пагоню!

Пісала так Ларыса Гэніюш, і цалком падпісваюся я, Ганна Матусэвіч.

*Публикуется на языке оригинала

Мнение авторов блогов может не совпадать с мнением редакции Krynica.info

27.06.2013

Исследовательница, автор «Койданаўскага дыярыюшу»

24 августа 2017 | Блоги | Теги:



Блоги